|
|
 |
|
Аўтар Tasja
|
Беларусь, якая знікае...
30 кастрычніка з ініцыятывы БАЖа і Беларускага добраахвотнага таварыства па ахове помнікаў для журналістаў урадавых і неўрадавых СМІ адбылася вандроўка па маршруце Нясвіж — Клецк — Янавічы — Радзівілімонты — Стралкава, якая ўключала ў сябе наведванне найбольш праблемных помнікаў раёна.
Падрыхтваў і правёў экскурсію старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Клецк. Мода на цыбуліны.
Клецкі касьцёл — гісторыка-культурная каштоўнасьць першай катэгорыі, датуецца к. 17 ст. Пасьля паўстання 1963г. перададзены ў ведамства Рускай Праваслаўнай Царквы. З ініцыятывы айца Матфея Белавуса на будынак плануюць усталяваць нехарактэрную "цыбуліну" (падрыхтаваная стаіць у дворыку). |
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Зьміцер
|
Архітэктар, былы галоўны дзяржаўны інспектар па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінгарвыканкома сп. Уладзімер Папруга, выхаванец ICCROM ( міжнароднай інстытуцыі, створанай пад патранатам ЮНЭСКА ў 1959г. у Рыме як галоўны метадычны цэнтр для кансультацый апошняй ў дачыненьні да гісторыка-культурнай спадчыны), Лаўрэат Прэміі Прафсаюзаў БССР у галіне архітэктуры, каментуе здымкі, зробленыя фотакорам НН у Нясвіжскім замку.
НН: Спадар Папруга, калі меркаваць па здымках, зробленых у Нясвіжскім замку, то тое, што там адбываецца, нагадвае не рэстаўрацыю, а папросту разбурэньне, якое можа шакаваць чалавека, далёкага ад рэстаўрацыйных методык.
Уладзімер Папруга: Гэта і ёсьць разбурэньне, і яно шакуе не толькі людзей, далёкіх ад рэстаўрацыі, але найперш спецыялістаў. Існуе нарматыўна-прававая база, датычная рэстаўрацыі, распрацаваныя метадыкі і адпаведная працэдура, але ўсе яны ў сучаснай Беларусі па невядомых прычынах не выконваюцца. На працягу апошніх 10-15 гадоў рэстаўрацыйны бамонд (маю на ўвазе найперш “рэстаўратараў” з Міністэрства культуры) замяняе сапраўдную рэстаўрацыю аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны іх разбурэньнем і стварэньнем на іх месцы макетаў – цалкам з сучасных матэрыялаў. Рэстаўрацыя па-просту падмяняецца імітацыяй.
|
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Зьміцер
|
З асаблівым цынізмам Менгарвыканком сумесна з Мінкультуры Рэспублікі Беларусь адзначаюць сёлета 18 красавіка -Міжнародны дзень Гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Спачатку, амаль напярэдадні быў знішчаны цэлы шэраг будынкаў былой вул.Койданаўская (Рэвалюцыйная) - №№12,14,17. Сёння невядома з якіх прычынаў знікла цэлая вежа Пішчалаўскага Замку...
Унікальная знаходка (глядзець) была знойдзена паміж былымі вуліцамі Койданаўская і Збаровая, на паграніччы былога абарончага Гарадскога Вала - 18 красавіка свой апошні “залп пагарды з 18 стагодьзя” па Мінгарвыканкаму і Мінкультуры зрабілі дзьве гарматы, выпадкова знойдзеныя не пад час правядзеньня раскопак у сувязі з навукова-абгрунтаванай рэгенерацыі Гістарычнага цэнтра Менску, а падчас банальнага “новага будаўніцтва”. Сам факт гэтага будаўніцтва, як і будаўніцтва на Нямізе, як і будаўніцтва 30-ці павярховага гмаха на Замчышчы 11ст.- жорстка супярэчыць ня толькі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” і ўсім вядомым міжнародным ахоўным дакументам, але і рэгламентам Праекта Дэтальнага плана гістарычнага цэнтра, ўрачыста зацьверджанаму Рашэньнем Мінгарвыканкама №617 ад 30 сакавіка 2006г. у рэчышчы выкананьня Прэзідэнтскай праграмы “рэканструкцыі Гістарычнага цэнтра” сталіцы краіны.
Няма сумневу, што калі б удалося данесці да Прэзідэнта усю праўду аб сённяшняй “рэканструкцыі”, ён быў ба моцна расчараваны і занепакоіўся тымі працэсамі, што цяпер нібыта ад яго імя адбываюцца на ахоўваемай Законам тэрыторыі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Юлія ДАРАШКЕВІЧ, Наша Ніва
|
Абвалілася вежа Пішчалаўскага замку, дзе месьціцца сумнавядомая турма Валадарка.
Як паведаміў дзяжурны ізалятара, надзвычайнае здарэнне зафіксавана 20 красавіка ў 8.20. «Пацярпелых няма, гэта нежылое памяшканне», — сказаў дзяжурны.
Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе на грошы багатага шляхціча Пішчалы. Узьведзены ў стылі раньняга класіцызму, ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці турмы і арсэналу. На пачатку ХХ стагодзьдзя тут быў зьняволены Якуб Колас, арыштаваны за ўдзел у несанкцыяваным зьезьдзе радыкальна настроеных настаўнікаў. Тут раней сядзелі героі паўстаньняў 1831 і 1863-га, Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец. На браме гэтага турэмнага замку быў павешаны Іван Пуліхаў, што помсьціў расейскаму губэрнатару Курлову за расстрэл дэманстрацыі менчукоў. Тут сядзелі Сіўчык, Хадыка ды іншыя палітвязьні 1990-2000-х. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Рада БНР
|
1. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) прызнае варожай беларускім нацыянальным інтарэсам палітыку пануючай улады ў Рэспубліцы Беларусь (РБ), скіраваную на падаўленьне беларускай гістарычнай памяці.
2. Палітычны рэжым РБ спалучае эканамічную эксплюатацыю Беларусі са зьнішчэньнем, у тым ліку карыстаючыся гаспадарчай матывацыяй, рысаў яе адметнага гістарычнага і культурнага аблічча. Распачатая ў 1994 годзе новая вайна ўладаў супраць беларускай гісторыі сёньня перанесеная на матэрыяльныя здабыткі нацыянальнае спадчыны. Яскравым прыкладам сталася руйнаваньне гістарычнай забудовы Горадні, зьнішчэньне помнікаў у Менску.
3. Рада БНР надае вялікае значэньне захаваньню матэрыяльных сьведчаньняў нацыянальна-культурнай гісторыі краіны. Помнікі, што ствараюць краявід беларускіх местаў і мястэчак, умацоўваюць сьвядомасьць нацыянальна-гістарычнай пераемнасьці беларускай гісторыі. Пасьля нязьлічоных стратаў ад войнаў ды дзесяцігодзьдзяў сыстэматычнай “саветызацыі”, асаблівую каштоўнасьць набываюць захаваныя архітэктурныя ляндшафты з часоў перад захопам беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй і перадсавецкіх часоў.
|
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Ігар КАРНЕЙ, svaboda.org
|
Руйнаваньне часткі Нясьвіскага замку Радзівілаў выклікала шырокае абмеркаваньне ў грамадзтве.
Рэстаўратары, якія працуюць на аб’екце, заяўляюць, што іншага варыянту “захаваньня” трохпавярховай галерэі ХVIII стагодзьдзя, не было. Незалежныя экспэрты кажуць, што паводле сучасных мэтодык уратаваць можна практычна ўсё. Непакоіць спэцыялістаў і тое, што над палацам пачынаюць узвышацца зусім не ўласьцівыя ягонаму барочнаму стылю элемэнты. Асабліва прыцягвае да сябе ўвагу адна зь вежаў, адноўленая у выглядзе праваслаўнай званіцы з какошнікамі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Глеб ЛОБОДЕНКО, Комсомольская правда в Белоруссии
|
Теперь во дворце целиком разрушена трехэтажная галерея, которая помнила шаги Радзивиллов.
Еще в конце января, когда мы писали о реставрации Несвижского замка, эта стена была. Строители разрушили лишь внутреннюю стену галереи и перекрытия - конструкции будто бы «безнадежно устарели». Но в ходе так называемых восстановительных работ решено было разрушить и внешнюю стену. |
|
Падрабязней...
|
|
| | << [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 [Наступная] > [Апошняя] >>
| | Вынікі 1 - 12 з 17 | |
| |
|
 |
|