|
Аўтар Tasja
|
|
Па матэрыялах www.news.vitebsk.cc. На плошчы Свабоды ў Віцебску, дзе раней стаяў кляштар езуітаў і касцёл Святога Язэпа (пазней Свята-Мікалаеўскі сабор) “Віцебскводаканал” аднавіў працы па пракладцы каналізацыі і 14 верасня пракуратура Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 344 частка 2-я (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра Віцебска. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Зьміцер
|
|
Агульнанацыянальны сэмінар прадстаўнікоў няўрадавых і нефармальных арганізацыяў па праблемах аховы спадчыны “Помнікі нашы” адбыўся ў Менску 13.09.2007. Ягоныя ўдзельнікі абмяняліся сваім бачаньнем праблем і ўласным досьведам у справе іх вырашэньня. Значная колькасьць прысутных прадстаўнікоў рэгіёнаў дазволіла скласьці больш поўнае ўражаньне аб праблемах захаваньня і аднаўленьня гісторыка-культурных помнікаў у масштабе ўсёй краіны і зрабіць высновы, пра нацыянальны ўзровень узьнятых пытаньняў. Удзельнікі абмеркавалі тэкст дэклярацыі і заклікалі да падтрымкі і супрацоўніцтва прадстаўнікоў усіх зацікаўленых бакоў. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Administrator
|
Савет Міністраў РБ у сваёй пастанове ад 08.10.2002 № 1395 (з зменамі ад 12.01.2004 паст.№ 22) "Аб сістэме мер, якія забяспечваюць правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац на найбольш важных аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны РБ" вызначыў шэраг аб'ектаў, прыярытэтных для дзяржавы, што дае магчымасць грамадскасці вызначыцца ўласнымі прыярытэтамі. Магчымы альтэрнатыўны спіс, а таксама ўзаемадзеянне грамадскіх і ўладных структур як падчас аднаўлення "прыярытэтных", так і ў дачыненні да "альтэрнатыўных" помнікаў ёсць важнымі пытаннямі дзеля далейшага абмеркавання.
Але згаданая пастанова ніяк не закранае пытанні кваліфікаваных рэстаўрацыйных кадраў, стварэння ўласнай рэстаўрацыйнай школы, амаль поўнай адсутнасці нарматыўна-прававой базы для навукова абгрунтаванай рэстаўрацыйнай працы.
|
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Tasja
|
|
25.05.2007 артыкул Сержука Серабро (па матэрыялах www.news.vitebsk.cc).
На плошчы Свабоды ў Віцебску, дзе раней стаяў кляштар езуітаў і касцёл Святога Язэпа (пазней Свята-Мікалаеўскі сабор) “Віцебскводаканал” аднавіў працы па пракладцы каналізацыі і пры дапамозе экскаватараў капае траншэю. Працы зноў аднавіліся перад выходнымі. Складваецца ўражанне, што “каналізатары” кожную пятніцу на цэнтральнай плошчы горада спраўляюць нейкі сатанінскі рытуал — на месцы святыні капаюць яму. Мінская фірма, якая пракладвала дзюкер метадам гарызантальнага бурэння спыніла працы і вывезла тэхніку. Цяпер “Віцебскводаканал” працуе па метадзе “супраць лома няма прыёма” — экскаватарамі пракладаецца адкрытая траншэя ў якую будуць класці трубу. Гэтая траншэя злучыць калодзежы на плошчы Свабоды і вуліцы Леніна і пройдзе такім чынам праз парэшткі будынкаў 18 стагоддзя. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Аўтар Tasja
|
|
Па матэрыялах http://news.vitebsk.cc
11 траўня 2007 У Віцебску на плошчы Свабоды, дзе раней стаяў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор (былы паезуіцкі касцёл Св. Язэпа), вядуцца працы па пракладцы дзюкера і пабудове каналізацыйнага калодзежа. З боку, які бліжэй да Віцьбы выкапаны катлаван дыяметрам больш за 3 метры і глыбінёй каля 2 метраў. У катлаване добра бачныя парэшткі муроў зруйнаванай за савецкім часам святыні, на некаторых кавалках захавалася атынкоўка і фрагменты роспісу. Частка друзу, які выбраны з яміны, вывезеная ў невядомым накірунку. |
|
Падрабязней...
|
|
|
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 [Наступная] > [Апошняя] >>
|
| Вынікі 13 - 17 з 17 |