|
арх. У.А. Папруга Старшыні камітэту архітэктуры,
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
горадабудаўніцтва і землеўладкаваньня Мінгорвыканкаму Cп. А. І. Чадовічу. 28.03.2003
Вельмішаноўны Аляксандр Іванавіч!
У сувязі з відавочнай актывізацыяй падрыхтоўчых работаў па мажліваму будаўніцтву шматузроўневай аўтастаянкі з аб'ектамі гандлю і абслугоўваньня па вул. Няміга ў гістарычным цэнтры сталіцы, шэраг грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў вельмі занепакоены планамі вышэйназванага будаўніцтва. Гэтая тэма на працягу некалькіх гадоў была балючай кропкай ў дзяржаўных ды незалежных медыях, справакавала дэпутатскую актыўнасьць Палаты прадстаўнікоў, гучныя лісты пратэсту, але на вялікі жаль, так і не было знойдзена ніякага паразуменьня з грамадскасьцю ў сувязі з цэлым гронам праблемаў, якія спарадзілі кантравэрсыйныя планы гэтае забудовы. Па сутнасьці , гэта першае постсавецкае глабальнае ўмяшальніцтва ў гістарычную тканку летапіснага Менску- можа ў гістарычнай перспектыве легчы цяжарам нерэабілітуемае маральнае адказнасьці на ўсіх, хто ў той ці іншай ступені спрычыніўся да мажлівага некарэктнага вырашэньня гэтай вялікае горадафармуючае, і ў той жа час, вялікае горадабудаўнічае праблемы. Зважаючы на тое, што праблема ў вачах грамадскасьці засталася нявырашанаю, разам з юрыдычнай некарэктнасьцю да міжнароднага і ўласнага нацыянальнага заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнае спадчыны, адказнасць прымаючых інстанцыяў робіцца невыноснаю, бо яна імі ня з кім не падзеленая. У сувязі з вышэйназваным, на сённяшні дзень нават праблема канкрэтнага архітэктурнага вырашэньня стаіць не на першым месцы, бо яе ня бачыла нават шырокая архітэктурная грамадскасьць. Шаноўны Аляксандр Іванавіч, я асабіста перакананы, што непатрэбная палітычная актыўнасьць ня будзе спрыяць гістарычна карэктнаму вырашэньню праблемаў Нямігі, бо нават у спрыяльнай атмасфэры поўнае сацыяльнае гармоніі гэта ёсьць цяжкай прафэсыйнай задачаю. Я перакананы, што існуюць карэктныя шляхі вырашэньня праблемы гістарычнага цэнтру нашае Сталіцы, дзе Няміга можа яшчэ раз увайсьці ў гісторыю, але ўжо не крывавым полем, а месцам паразуменьня інтэлігенцыі ды ўлады, выкарыстаным рэсурсам устойлівасьці развіцьця Беларусі З мэтаю мажлівых папярэдніх кансультацыяў па акрэсьленай праблематыцы вельмі прашу Вас прыняць мяне ў любы зручны для Вас час. З павагаю, (У.Папруга) Лаўрэат прэміі Прафсаюзаў Беларускай ССР у галіне архітэктуры, Дыпломаў і Мэдаляў Саюзаў Архітэктараў СССР і БССР. Навуковы кіраўнік гіст.-культурнае каштоўнасьці- касьцёла Небаўзяцьця п.Марыі (Станіслава)г.Магілёў ICCROM ARC`96 (ROMA, Italia) Centro Europeo di Venezia per i Mestieri della Conservvazione del Patrimonio Architettonico (VENEZIA, IT) Каардынатар грамадскае ініцыятывы па захаваньню Нямігі. |