Галоўная arrow Афіцыйнае ліставанне  
21.11.2008 г.
Афіцыйнае ліставанне
Шматузроўневая гараж-стаянка з аб’ектамі гандлю і абслугоўвання па вул.Няміга Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
Аўтар Administrator   

Засталося без адказу

25.03.2003г. № Старшыні Мінгарвыканкама
на № Сп. Паўлаву M.Я.
Шаноўны Міхаіл Якаўлевіч !

У сувязі з правядзеньнем падрыхтоўчых работ, звязаных з будаўніцтвам шматузроўневай аўтастаянкі з аб'ектамі гандлю ў гістарычным цэнтры Мінска на Нямізе, акадэмікі ГА БелАВМ просяць наладзіць сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкаму, Дэпартаменту па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, аўтарскага калектыву распрацоўшчыкаў праекту і прадстаўнікоў Заказчыка, з мэтаю азнаямленьня з канцэпцыяй забудовы, паколькі акадэмічная грамадскасць занепакоеная праблемай захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Верхняга Гораду і летапіснай Нямігі, самага старажытнага месца сталіцы Беларусі.
З павагаю, акадэмікі ГА Беларускай Акадэміі Выяўленчага Мастацтва:

В. Альшэўскі Галоўны вучоны сакратар ГА БелАВМ, дацэнт кафедры МДМ БДАМ.

М. Баразна Кандыдат мастацтвазнаўства, прарэктар па навукова-творчай рабоце
                      Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтва (БДАМ).

А. Бараноўскі Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь,
                          Лаўрэат Дзаржаўнай прэміі Беларусі, прафесар кафедры МДМ БДАМ.

Г. Вашчанка Народны мастак Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар.

У. Вішнеўскі Дацэнт кафэдры графікі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў.

У. Зінкевіч Віцэ-прэзідэнт ГА БелАВМ, дацэнт, загадчык кафедры МДМ БДАМ.

У. Савіч Віцэ-прэзідэнт ГА БелАВМ, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі
                Беларусь, прафесар, загадчык кафедры графікі БД Акадэміі Мастацтва.

В. Славук Лаўрэат Дзаржаўнай прэміі Беларусі, прафесар кафедры графікі БДАМ.

У. Тоўсцік Віцэ-прэзідэнт ГА БелАВМ, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі,
                   прафесар, загадчык кафедры малюнку БДАМ.

Л. Шчамялёў Народны мастак Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

В. Шаранговіч Народны мастак Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі,
                            прафесар, дырэктар Музея сучаснага мастацтва.

Ф. Янушкевіч Прэзыдэнт ГА Беларускай Акадэміі Выяўленчага Мастацтва.

Падрабязней...