|
1. Знос гістарычнай забудовы вул.Няміга ў сувязі з перапланіроўкай цэнтральнай часткі Мінска і пракладкай новай транспартнай магістралі- 1968-1974г.г. 2. Правядзенне адкрытага архітэктурнага конкурса на забудову цотнага боку вул.Няміга з мэтаю ажыццяўлення нерэалізаванай ІІ чаргі ў складзе праекта “Гандлёвы дом на Нямізе”. Конкурс ня даў станоўчых вынікаў. 1987 г. 3. Правядзенне ў 1998г. адкрытага архітэктурнага конкурса на тэму “Шматузроўневая гараж-стаянка з аб’ектамі гандлю і абслугоўвання па вул.Няміга” з прысуджэннем 1 прэміі ТМ Грэчына. Праект прайшоў усе стадыі неабходных узгаденняў, неабходных для яго рэалізацыі. Але ў лістападзе 2000г. першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкома Сенкевічам Г.П. камітэту архітэктуры дадзена даручэнне аб вывадзе гэтага аб’екта за межы гістарычнага цэнтра на падставе шэрагу заключэнняў спецялістаў, канстатуючых недапушчальнасць размяшчэння шматузроўневых парковак на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Верхні горад”. 4.Пасля змены персанальнага складу намеснікаў старшыні Мінгарвыканкома, не зважаючы на раней прынятыя кіраўніцтвам Мінгарвыканкома рашэнні, на тую самую пляцоўку ў 2002г. Камітэтам архітэктуры прыцягваецца ўжо іншы інвестар і фармуецца іншы аўтарскі калектыў для праектавання шматузроўневага гаража, а па сутнасці рынка камароўскага тыпу.У склад аўтарскага калектыву ўваходзіць А.Чадовіч –на той час галоўны архітэктар г. Мінска. На гэты раз рашэнні прымаюцца келейна, архітэктурны конкурс не праводзіцца, грамадскасць не інфармуецца і адпаведна грамадскага абмеркавання не адбываеца. Тым ня менш, новая праектная прапанова не вырашае ніводнага пытання, пастаўленага спецыялістамі напрыканцы 2000г. ў экспертных заключэннях, датычных конкурснага праекта-папярэдніка.. Незадаволенасць грамадкасці выходзіць на дэпутатскі ўзровень, кульмінацыяй якой стаў накіраваны 15.11.2002 г. на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адпаведны ліст, які быў подпісаны амаль ¾ (75 са 109) персанальнага складу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Залішняя “палітызаванасць” пытання перашкодзіла тады надзорчым органам адэкватна адрэагаваць і разгледзіць па сутнасці дэпутатскі зварот, каб прыняць неабходныя меры па прадухіленні далейшых парушэнняў дзеючага заканадаўства . З другога боку, аналіз усёй наяўнай службовай перапіскі па гэтую тэму сведчыць аб фактах прадстаўлення рознымі службовымі асобамі ў надзорчыя органы для фармавання імі канчатковых рашэнняў некарэктнай інфармацыі па пытаннях, звязаных з будаўніцтвам названага аб’екта. 5. Без надання надзорчымі органамі належнай ацэнкі ў снежні 2002 г. ўсяму комплексу парушэнняў, звязаных з аб’ектамі гісторыка-культурнай каштоўнасці 1 катэгорыі-“Гістарычны цэнтр г.Мінска”, паступова ў працэс аказаліся ўскосна ўцягнутыя шэраг іншых супрацоўнікаў выканаўчай улады Мінгарвыканкома, што прывяло цяпер да немагчымасьці вырашэння названых праблем шляхам устаноўленай працэдуры. Умяшальніцтва вышэйшага кіраўніцтва спыніць працэс далейшага знішчэння гістарычнага цэнтра сталіцы, такім самым чынам, як у свой час быў спынены пры аналагічных акалічнасцях знос Верхняга горада ў канцы 1970-х г.г., дзякуючы асабістаму ўмяшальніцтву П.Машэрава. Галоўны дзяржаўны інспектар па ахове гісторыка-культурнай спадчыны МГВК У.А. Папруга |