Галоўная arrow Дакуманты arrow Да праблемы Нямігі  
29.07.2010 г.
Да праблемы Нямігі Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

арх. У.А. Папруга                                                                                                             Старшыні камітэту архітэктуры,
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script                                                                                     горадабудаўніцтва і землеўладкаваньня                                                                                                                                                                        Мінгорвыканкаму                                                                                                                                                                        Cп. А. І. Чадовічу. 

28.03.2003

Вельмішаноўны Аляксандр Іванавіч!

У сувязі з відавочнай актывізацыяй падрыхтоўчых работаў па мажліваму будаўніцтву шматузроўневай аўтастаянкі з аб'ектамі гандлю і абслугоўваньня па вул. Няміга ў гістарычным цэнтры сталіцы, шэраг грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў вельмі занепакоены планамі вышэйназванага будаўніцтва.
Гэтая тэма на працягу некалькіх гадоў была балючай кропкай ў дзяржаўных ды незалежных медыях, справакавала дэпутатскую актыўнасьць Палаты прадстаўнікоў, гучныя лісты пратэсту, але на вялікі жаль, так і не было знойдзена ніякага паразуменьня з грамадскасьцю ў сувязі з цэлым гронам праблемаў, якія спарадзілі кантравэрсыйныя планы гэтае забудовы.
Па сутнасьці , гэта першае постсавецкае глабальнае ўмяшальніцтва ў гістарычную тканку летапіснага Менску- можа ў гістарычнай перспектыве легчы цяжарам нерэабілітуемае маральнае адказнасьці на ўсіх, хто ў той ці іншай ступені спрычыніўся да мажлівага некарэктнага вырашэньня гэтай вялікае горадафармуючае, і ў той жа час, вялікае горадабудаўнічае праблемы.
Зважаючы на тое, што праблема ў вачах грамадскасьці засталася нявырашанаю, разам з юрыдычнай некарэктнасьцю да міжнароднага і ўласнага нацыянальнага заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнае спадчыны, адказнасць прымаючых інстанцыяў робіцца невыноснаю, бо яна імі ня з кім не падзеленая.
У сувязі з вышэйназваным, на сённяшні дзень нават праблема канкрэтнага архітэктурнага вырашэньня стаіць не на першым месцы, бо яе ня бачыла нават шырокая архітэктурная грамадскасьць.
Шаноўны Аляксандр Іванавіч, я асабіста перакананы, што непатрэбная палітычная актыўнасьць
ня будзе спрыяць гістарычна карэктнаму вырашэньню праблемаў Нямігі, бо нават у спрыяльнай атмасфэры поўнае сацыяльнае гармоніі гэта ёсьць цяжкай прафэсыйнай задачаю.
Я перакананы, што існуюць карэктныя шляхі вырашэньня праблемы гістарычнага цэнтру нашае
Сталіцы, дзе Няміга можа яшчэ раз увайсьці ў гісторыю, але ўжо не крывавым полем, а месцам паразуменьня інтэлігенцыі ды ўлады, выкарыстаным рэсурсам устойлівасьці развіцьця Беларусі
З мэтаю мажлівых папярэдніх кансультацыяў па акрэсьленай праблематыцы вельмі прашу Вас прыняць мяне ў любы зручны для Вас час.
З павагаю, (У.Папруга)

Лаўрэат прэміі Прафсаюзаў Беларускай ССР у галіне архітэктуры,
Дыпломаў і Мэдаляў Саюзаў Архітэктараў СССР і БССР.
Навуковы кіраўнік гіст.-культурнае каштоўнасьці- касьцёла Небаўзяцьця п.Марыі (Станіслава)г.Магілёў
ICCROM ARC`96 (ROMA, Italia)
Centro Europeo di Venezia per i Mestieri della Conservvazione del Patrimonio Architettonico (VENEZIA, IT)
Каардынатар грамадскае ініцыятывы па захаваньню Нямігі.
да праблемаў Нямігі:

Галоўнай задачай бачу прыняцьцё да ажыцьцяўленьня толькі такіх праектных канцэпцыяў, якія будуць адпавядаць:
1). -рэжыму тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасьці Першай Катэгорыі- помніка гісторыі і культуры Беларусі - тэрыторыі гістарычнага Верхняга Горада сталіцы (шыфр аб'екта1а1Е400463, катэгорыя помніка І, пратакол навукова-метадычнай рады № 64 ад 27 с70cакавіка 2001 г.)
2). - у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны" (арт.5 пп.1,2,3,5,6; арт.27,28,32,33,44) , Міжнароднай Хартыі па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў і гістарычных тэрыторый (арт. 1,6,12,13) гарантуюць мажлівасьць рэгенерацыі гістарычнай забудовы, ці нават часткі страчанае гістарычнае забудовы ў гістарычнай перспэктыве, калі не на ўзроўні дакладнай копіі геамэтрыі фасадаў- то прынамсі дакладнага паўтору геаметрыі планаў і вышыні гістарычнай забудовы, трасіроўкі вуліц і мясцовых праездаў - з мэтаю захаваць без скажэньняў гістарычную тканку Верхняга Гораду і аўтэнтычнага маштабу гісторыка-культурнае каштоўнасьці, якая знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
У гэтай прапанове няма нічога фантастычнага: на сёняшні дзень толькі яна абсалютна адпавядае і літары, і духу Закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, усім міжнародным канвенцыям і пагадненьням галіны аховы помнікаў.
З павагаю,
архітэктар Уладзімір Папруга
ICCROM ARC`96
231605