Галоўная arrow Люстра дзён arrow Працягваецца ўкладаньне нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы спадчыны  
21.11.2008 г.
Працягваецца ўкладаньне нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы спадчыны Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Аўтар Зьміцер   

01.10.2007 паводле БЕЛТА

У Беларусі створаная нарматыўна-прававая база па арганізацыі працаў на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны. Аб гэтым сёння паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрствы культуры Ігар Чарняўскі.

Летась быў прыняты закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі. Акрамя таго, падрыхтаваны законапраект аб занясенні зменаў у заканадаўчыя акты па пытаннях аховы спадчыны. Дакумент закрануў 17 законаў рэспублікі, у іх неабходна ўносіць вызначаныя карэктывы.

Акрамя таго, Саветам Міністраў зацверджаныя палажэнні адносна фармавання дзяржаўнага спісу і банка дадзеных, выкананні працаў на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, перамяшчэнні культурных і гісторыка-культурных каштоўнасцяў праз мытную мяжу. У апошнія дні быў дапрацаваны праект дакумента аб паступленні адлічэнняў за камерцыйнае выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у асноўным помнікаў архітэктуры. Акрамя таго, падрыхтаваныя працоўныя інструкцыі, якія рэгулююць пытанні распрацоўкі праектнай дакументацыі пры правядзенні аднаўленчых прац, падрыхтоўкі зон аховы. Распрацаваная таксама інструкцыя, якая рэгулюе дзейнасць навуковых кіраўнікоў рестаўруемых аб'ектаў.

У цяперашні час акрамя будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета найболей значнымі аб'ектамі рэстаўрацыі з'яўляюцца Нясвіжскі і Мірскі замкі, палац у Крычаве, Стары замак і Каложская царква ў Гародні, сядзібная хата ў Чырвоным Беразе Крычаўскага раёна і іншыя.

 
« Назад   Далей »