| Знішчаны яшчэ адзін помнік |
|
|
| Аўтар Зьміцер | |
13 сакавіка 2008г. зьнішчаны яшчэ адзін аўтэнтычны помнік Гістарычнага цэнтра Менску, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь - жылы будынак XIX стагоддзя па вул. Койданаўская (цяпер Рэвалюцыйная), 17. Гэты будынак зьяўляўся выдатным прыкладам перыметральнай вулічнай забудовы гістарычнага квартала старога Менску, унесены не толькі ў акадэмічнае выданьне “Помнікі архітэктуры Мінска XVII-пачатку XXст”1984г. , ці ў складзе гістарычнага квартала, які прымыкае да Верхняга Горада (пратакол НМР №64 ад 27 сакавіка 2001), але і адрасна, пратаколам №107 навукова-мэтадычнай рады Мінкультуры ад 29 сакавіка 2005г. ў пералік аб’ектаў Дзяржаўнага спісу сталіцы. Спецыяльным Рашэньнем Мінгарвыканкама ад 4 жніўня 2005г. №1360 у выкананьне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2004г. №1271 “Аб зацвярджэнні комплекснай праграмы рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўленьня і добраўпарадкаваньня Гістарычнага цэнтра г.Мінска”, гэты будынак быў зацьварджаны і ў складзе мінгарвыканкомаўскага спіса будынкаў і збудаваньняў, якія з’яўляюцца аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах Гістарычнага цэнтру Менска.
З 2004 па 2007 год на гэтым аб’екце агульнай плошчы 392 кв.м. вяліся аднаўленчыя работы: быў адрамантаваны дах, цалкам замененая сталярка, праведзеныя рамонтныя работы. Урэшце ня так даўно быў неўзабаве прыбраны плот і бэтонныя блокі, якія некалькі год абгароджвалі пляцоўку. І вось... Няўжо адміністрацыя гатовая ўзяць на сябе адказнасць за гэтае злачынства? Вайна супраць гісторыі краіны і парушэнне ўласнага заканадаўства працягваюцца...
|
| « Назад | Далей » |
|---|



