| Абрынулася "Валадарка" |
|
|
| Аўтар Юлія ДАРАШКЕВІЧ, Наша Ніва | |
Абвалілася вежа Пішчалаўскага замку, дзе месьціцца сумнавядомая турма Валадарка. Як паведаміў дзяжурны ізалятара, надзвычайнае здарэнне зафіксавана 20 красавіка ў 8.20. «Пацярпелых няма, гэта нежылое памяшканне», — сказаў дзяжурны. Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе на грошы багатага шляхціча Пішчалы. Узьведзены ў стылі раньняга класіцызму, ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці турмы і арсэналу. На пачатку ХХ стагодзьдзя тут быў зьняволены Якуб Колас, арыштаваны за ўдзел у несанкцыяваным зьезьдзе радыкальна настроеных настаўнікаў. Тут раней сядзелі героі паўстаньняў 1831 і 1863-га, Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец. На браме гэтага турэмнага замку быў павешаны Іван Пуліхаў, што помсьціў расейскаму губэрнатару Курлову за расстрэл дэманстрацыі менчукоў. Тут сядзелі Сіўчык, Хадыка ды іншыя палітвязьні 1990-2000-х. Прыкладна з 1999 году пачаліся размовы аб будаўніцтве новага СІЗА на ўскраіне Менску і перадачы замку ў веданьне гарвыканкаму, аднак далей за размоввы справа не прасунулася. Дадаткова фотаздымкі можна знайсці тут: Юлія ДАРАШКЕВІЧ, Наша Ніва |
| Далей » |
|---|








