Галоўная arrow Люстра дзён arrow Мінкультуры РБ адзначылася сёлета да 18 красавіка  
21.11.2008 г.
Мінкультуры РБ адзначылася сёлета да 18 красавіка Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Аўтар Зьміцер   

З асаблівым цынізмам Менгарвыканком сумесна з Мінкультуры Рэспублікі Беларусь адзначаюць сёлета 18 красавіка -Міжнародны дзень Гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Спачатку, амаль напярэдадні быў знішчаны цэлы шэраг будынкаў былой вул.Койданаўская (Рэвалюцыйная) - №№12,14,17. Сёння невядома з якіх прычынаў знікла цэлая вежа Пішчалаўскага Замку...

Унікальная знаходка (глядзець) была знойдзена паміж былымі вуліцамі Койданаўская і Збаровая, на паграніччы былога абарончага Гарадскога Вала - 18 красавіка свой апошні “залп пагарды з 18 стагодьзя” па Мінгарвыканкаму і Мінкультуры зрабілі дзьве гарматы, выпадкова знойдзеныя не пад час правядзеньня раскопак у сувязі з навукова-абгрунтаванай рэгенерацыі Гістарычнага цэнтра Менску, а падчас банальнага “новага будаўніцтва”. Сам факт гэтага будаўніцтва, як і будаўніцтва на Нямізе, як і будаўніцтва 30-ці павярховага гмаха на Замчышчы 11ст.- жорстка супярэчыць ня толькі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” і ўсім вядомым міжнародным ахоўным дакументам, але і рэгламентам Праекта Дэтальнага плана гістарычнага цэнтра, ўрачыста зацьверджанаму Рашэньнем Мінгарвыканкама №617 ад 30 сакавіка 2006г. у рэчышчы выкананьня Прэзідэнтскай праграмы “рэканструкцыі Гістарычнага цэнтра” сталіцы краіны.

Няма сумневу, што калі б удалося данесці да Прэзідэнта усю праўду аб сённяшняй “рэканструкцыі”, ён быў ба моцна расчараваны і занепакоіўся тымі працэсамі, што цяпер нібыта ад яго імя адбываюцца на ахоўваемай Законам тэрыторыі.

Мінкультуры, сістэмна сабатуючы правядзеньне комплексных навуковых даследваньняў на гэтай тэрыторыі, як і ўсяго Гістарычнага цэнтра, шмат гадоў пераконвае менчукоў што на ахоўваемай законам тэрыторыі “нічога няма”. І ніколі не было. Менавіта як і ў гэтым выпадку, без правядзеньня археалягічна-архітэктурных абмераў і комплексных навуковых даследваньняў у поўным аб’ёме, з фактычнай фармулёўкай “на гэтай тэрыторыі ніколі не існавала гістарычнай забудовы” - аддадзеная пад забудову рыначнымі комплексамі і летапісная Няміга.

І толькі выпадковыя знаходкі ўжо пры правядзеньні будаўнічых работаў кажуць аб адваротным...

Як вынікае са здымкаў, разбурэньне Старога Менску працягваецца - стаў ахвярай і Пішчалаўскі Замак - помнік 2 катэгорыі Дзяржаўнага спісу Рэспублікі Беларусь. Ня выклікае сумневу факт, што адбылося гэта як мінімум па віне балансатрымальніка гэтага гістарычнага комплекса. Будаўніцтва гэтага помніка, як турэмнага комплексу, было завершанае ў 1825г.. Сапраўдных прычынаў разбурэньня адной з вежаў помніка, як і аб’ёмаў нанесенай шкоды па прычыне “закрытасьці” аб’екту пакуль высьветліць не ўдалося..

 
« Назад   Далей »