Галоўная arrow Люстра дзён arrow Беларусь, якая знікае...  
29.07.2010 г.
Беларусь, якая знікае... Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

Беларусь, якая знікае...

30 кастрычніка з ініцыятывы БАЖа і Беларускага добраахвотнага таварыства па ахове помнікаў для журналістаў урадавых і неўрадавых СМІ адбылася вандроўка па маршруце Нясвіж — Клецк — Янавічы — Радзівілімонты — Стралкава, якая ўключала ў сябе наведванне найбольш праблемных помнікаў раёна. Падрыхтваў і правёў экскурсію старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Клецк. Мода на цыбуліны. Клецкі касьцёл — гісторыка-культурная каштоўнасьць першай катэгорыі, датуецца к. 17 ст. Пасьля паўстання 1963г. перададзены ў ведамства Рускай Праваслаўнай Царквы. З ініцыятывы айца Матфея Белавуса на будынак плануюць усталяваць нехарактэрную "цыбуліну" (падрыхтаваная стаіць у дворыку).

Зразумела, што прымацаванне купалу прывядзе да змены знешняга выгляду ды парушэнню шэрага міжнародных і рэспубліканскіх законаў пра гісторыка-культурныю спадчыну.

Ні айцец Матфей Белавус, ні прадстаўнікі мясцовай улады так і не сустрэліся з намі, бо нібыта знаходзіліся ў адпачынку за межамі раёна.

Нясвіж. Рэвалюцыя побач. Працуе тэхніка і рабочыя. Муравейнік. Усе залі Нясвіжcкага палаца адкрыюць 9 мая 2010 года. Пра гэта нам радасна распавядае шыльда на ўваходзе: “renovatvm anno domini 2010” То бок ужо адрэстаўраваны ў 2010. З упэўненасьцю ў будычыню. “А што нам палац пабудаваць” — узгадваеш народную мудрасьць з папраўкаю на гістарычнае месца.

Нагадаем, Нясвіжскі палац аднаўляецца пасьля пажару у 2002 годзе. Ужо зараз выяўлены шэраг парушэнняў, якія могуць прывесьці да выключэння палаца з спісу сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Пры рэстаўрацыі выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы і тэхнікі, змяняецца аўтэнтычны выгляд, працы праводзяцца не спецыялізаванымі арганізацыямі, спецыфіка якіх менавіта аднаўленне, а ААТ “Салігорскпромстроем” ( таго самага што “Ордэна кастрычніцкай рэвалюцыі”).

Тры залі Нясвіжскага палаца адкрытыя для наведвання. Здаецца, трэ радавацца, а прыглядаешся: няма чаму. Бліскучы рознакаляровы фанцік без цукеркі ўнутры: праз вітрыны глядзяць сумныя вочы факсімільных копій ды муляжоў. І справа не ў тым, што няма арыгіналаў, а ў тым, што на вітрыны, якія змогуць падтрымліваць пэўныя тэмпературныя і вільготныя паказчыкі... не хапіла грошаў....

Радзівілімонты. Пад чырвонай зоркай. Радзівілімонты — назву гэтую вы не знойдзеце на карце, таму, што вёсачка ў савецкую бытнасьць пераназвана ў “Чырвоную зорку”. Аднак мясцовыя жыхары і аматары гісторыі працягваюць называць мястэчка старажытнай назвай.

Сядзібны комплекс, які належыў дынастыі Клецкіх Радзівілаў, — гісторыка-культурная каштоўнасьць 2-й катэгорыі, ахоўваецца дзяржавай.

Што ж мы бачым...

Пахіленая канструкцыя з абваленай падлогай і столлю, з пустымі праёмамі вачэй-вокан, заросшая травою, агароджаная высокім жоўта-гламруным плытом. Гэта ўсё што засталося ад былога і велічнага. Палац ўнікальны — зроблены з дубовага брусу, руштраваны ў кірпічык. Памяшканне мела цікавую сістэму гідраэзаляцыі: шалёўка ў спалучэнні з берастой. А вакол — былы парк у некалькі дзесяткаў гектараў.

Янавічы, Стралкава. Занядбаная рамантыка. Сітуацыя з палацамі ў гэтых вёсачках прыблізна аднолькавая. На ўездзе — усё тыя ж шыльды пра ахову дзяржаваю. Палацы закінутыя і недагледжаныя, выкарыстоўваюцца пад кватэры, і жывуць там звычайныя людзі, якія дакладна не звяртаюць ўвагі на тое, што жывуць ў гістарычным помніку. Грэюцца на сонейку, даглядаюць курачак і гусей...

Усе помнікі, пра якія шла размова, знаходзяцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцей. Што ж лепшае з дзьвух золаў: рэстаўрацыя, падобная на гвалт... з шэрагам парушэнняў і незаконнымі дзеяннімі..ці ціхае згасанне-заняпад, самотнае дажыванне..?

Шыльдачка “ахоўваецца” не зберагае помнікі ад разбурэння і закінутасці.

Аднак праблема не толькі ў парушэннях з боку дзяржавы. Праблема ў сэрцах і галовах, бо любоў і павага да Беларусі пачынаецца з неабыякавасьці да таго месца, адкуль твой род, твае карані і каранькі.

Шапаціш апалым лісьцем і думаеш пра тое, што Беларусь знікае. Крок за крокам. І спяшаешся яе пабачыць, паразмаўляць з ей, нібыта з бабуляй, якая дажывае свой век.

Стася Ваўковіч

 
« Назад   Далей »