| 17-19 красавіка - ФЭСТ ЭКСКУРСАВОДАЎ |
17-19 красавіка ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў, пройдзе “Фэст эскскурсаводаў”. Фармат дадзенага мерапрыемства прадугледжвае каля 30 пешых экскурсій, як абзорных, так і тэматычных, што пройдуць галоўным чынам у Мінску, а таксама у Полацку, Брэсце і іншых гарадах краіны. Шаноўныя сябры! Ніжэй Вы можаце пабачыць поўны графік экскурсій па гораду Мінску, што проўдуць у межах "Фэста экскурсаводаў". Абавязкова прыходзьце! ГРАФІК ЭКСКУРСІЙ Ў МІНСКУГРАФІК ЭКСКУРСІЙ ПА БЕЛАРУСІ Святкуйма Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў разам з намі! Сёння ў Беларусі актыўна рэстаўруюцца шматлікія гістарычныя аб’екты. Асобныя прыклады вартыя усебаковага ўхвалення, іншыя ж выклікаюць абурэнне спецыялістаў. Так ці іначай, але пытанне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей сёння як ніколі актуальнае для нашага грамадства. “Захаванню і адраджэнню помнікаў перш за ўсё спрыяюць любоў, веды і клопат тых, хто жыве побач”, - лічыць старшыня МГА “Гісторыка” Зміцер Рагачоў. Экскурсіі будуць праводзіць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна. Яны атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі і турыстамі, але і непасрэдна з усімі неабыякавымі да гісторыі свайго дома, вуліцы, горада. Адмыслова для тых, хто 19 красавіка будзе адзначаць светлае Хрыстова Ўваскрасенне, у гэты дзень адбудзецца экскурсія “Мінск Хрысціянскі”. Такім чынам, “Фэст экскурсаводаў” працягне сусветную традыцыю святкавання Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў. Удзельнікі Аргакамітэта па святкаванню Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ГА “Беларускі фонд культуры”, МГА “Гісторыка”, ГКТ “Этна” БДУ культуры і мастацтваў, ГА “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў” Кантакты з Аргкамітэтам: Зміцер Рагачоў, (8-029) 755 03 70 Павел Каралёў, (8-029) 776 24 35 Цімох Акудовіч, (8-029) 557 11 24 Таша Міхайлоўская (8-029) 957 07 03 Надзея Пабірушка (8-029) 778 68 36 |