| Распачаты сумесны праект "Замкі Вялікага княства Літоўскага" |
3 снежня беларускім бокам быў падпісаны пратакол паседжання беларуска-літоўскай групы экспертаў па культурнай спадчыне, паведамілала БелаПАН Наталля Хвір, загадчыца сектара гісторыка-культурнай спадчыны адпаведнага ўпраўлення Міністэрства культуры. Згодна з яе словамі, паседжанне, вынікі якога былі зафіксаваныя ў пратаколе, адбылося 26-27 лістапада ў Менску. Адпаведна палажэнням пратакола плануецца вызначыць аб'екты беларускага дойлідства для правядзення сумесных з органамі мясцовай улады дзеянняў па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры, а таксама іх захаванню і выкарыстанню. Цягам 5-ці месяцаў з дня падпісання пратакола плануецца апублікаваць тэкставыя, ілюстрацыйныя і картаграфічныя матэрыялы для выпрацоўкі прапановаў па рэалізацыі культурно-турыстычнага праекту "Замкі Вялікага княства Літоўскага"; цягам 3-х месяцаў з дня падпісання пратакола обмяняцца прапановамі па кандыдатурах спецыялістаў для стварэння электронай версіі і публікацыі дакументаў фалькларыстычнага архіва Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, фонды якога знаходзяцца ў Інстытуце літоўскай літаратуры і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Літвы. На паседжанні дасягнута дамоўленасць, што цягам трох месяцаў з дня падпісання пратакола бакі абмяняюцца інформацыяй аб працы па ахове нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, напрацягу шасці месяцаў - вызначаць аб'екты сумеснай нематэрыяльнай спадчыны для магчымага далучэння ў Спіс сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Акрамя таго, бакі пагадзіліся з магчымасцю правядзення ў 2010 годзе сумесных мерапрыемстваў у межах Дзён еўрапейскай спадчыны па тэме "Знакамітыя роды ВКЛ"; дамовіліся звярнуцца ў нацыянальныя камісіі сваіх краін па справах ЮНЭСКА з просьбай сумесна з Польшчай ініцыяваць аб'яўленне 2015 года Годам Міхала Клеофаса Агінскага ў сувязі з 200-годдзем з дня яго нараджэння. Бакі таксама дамовіліся аб сумесных археалагічных даследваннях беларуска-літоўскага памежжа і пашырэнні супрацоўніцтва ў фармаванні прававой базы па супрацьдзеянні "чорным капальнікам". Літоўскі бок запрасіў беларускіх спецыялістаў да ўдзелу ў канферэнцыі па пытаннях захавання помнікаў драўлянага дойлідства, якая адбудзецца ў Літве ў маі 2010 года. Як паведаміла Наталля Хвір, пратакол будзе накіраваны для падпісання літоўскаму боку. Марат Гаравы, БелаПАН |